Zmi Y's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
Zmi Y's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Friday, April 7th, 2006 | | 5:00 pm |
Масавая акцыя восьмага красавiка. Нагода: каранацыя АРЛ. Месца правядзеньня: усе гарады і вёсачкі Беларусі, усё замежжа. Хто дзе будзе знаходзіцца, там і можна праводзіць. Час правядзеньня: 8 красавіка, субота, увесь дзень. Сутнасьць: Выходзіць на вуліцы, разьвешваць усюды чорныя стужкі, самім апранацца ў чорнае, надзімаць чорныя балёнікі. Чорныя юзэрпікі ў жж. Карацей, чым больш чорнага, тым лепш. | | Friday, February 3rd, 2006 | | 12:30 pm |
| | Monday, September 12th, 2005 | | 2:42 pm |
| | Thursday, July 14th, 2005 | | 12:04 pm |
Дрыгва \\ Quagmire \\ Трясина
"Все катітся вніз і в горле комок". Адчуваецца войстры інфармацыйны голад і поўная адсутнасьць падзеяў у палітычнай беларускай багне. Хочацца асушыць палітычнае балота, выйсьці з дрыгвы і адкрыць супэр-СМІ. Current Mood: зімова-летняя сьпячка | | Thursday, May 26th, 2005 | | 3:30 am |
З чужога ЖЖ
Калі б Напалеон ведаў, што ў Беразіне такая халодная вада, ён бы не пераправіўся 12 чэрвеня 1812 года з усім сваім вялікім войскам на ўсходні бераг Нёмана. Ах,гэтыя наіўныя дзеці цёплых паўднёвых астравоў! "Мы,літоўскія князі, просім супрацоўнікаў (неразборліва) пашпартнага стала яшчэ раз удакладніць якой мы ўсё-ткі нацыянальнасці. Адказ даваць толькі на гербавай паперы з вадзянымі знакамі "Пагоні". Гедымінавічы. Трапіў пад ледавік у адной з каўказскіх цяснінаў і загінуў з усёй сваёй групаю вядомы кінаакцёр і кінарэжысёр Сяргей Бадроў-малодшы. Шкада таленавітага чалавека,які , па сутнасці, толькі пачынаў жыццё. Ён ствараў ,калі быць шчырым, вобраз гэткага рускага супермэна Рэмба, які ўдала і прыгожа ваюе супроць каўказскіх сепаратыстаў. І вось Каўказ у з я ў я г о. Першая ў гісторыі забастоўка адбылася ў Егіпце ў 1156 годзе да нашай эры. Страйк аб"явілі будаўнікі пірамідаў у дэйр-эль-Медыне,якія два месяцы (толькі ўсяго?!) не атрымлівалі прадукты з дзяржаўных складоў. Пэўна,прафсаюзным босам у забастоўшчыкаў быў сам фараон! У свой час у Кітаі была магутная Мінская дынастыя і Мінская імперыя. Просьба не блытаць з Мінскай губерняй або Мінскай вобласцю. І не блытайце,калі ласка, Вялікую Кітайскую Сцяну з Мінскай кальцавой дарогай. Прыгледзьцеся да геаграфічнай карты. Паўночная Амерыка нагадвае магутную птушку з "галавой-дзюбай" Аляскай, з "крылом" Каліфорніяй. Нездарма на гербе Злучаных Штатаў Амерыкі-арол. Што й казаць! Вялікага палёту дзяржава! Боль...Шынель...Мазоль... Словы вайны. І таму ў беларускай мове яны-словы мужчынскага роду. Калі ў карэйца пытаюцца "колькі ў вас лыжак?",значыць,хочуць даведацца колькі ў сям"і чалавек. "Адкласці лыжку"-па-іхняму-памерці. Тры вялікія дыктатары. Прыйшлі ў метраполіі з поўдня,з малалікіх народаў. Зрабіліся ярымі шавіністамі. Карсіканец Буанапартэ-Банапарт у Францыі. Аўстрыяк Шыкльгрубер-Гітлер у Германіі. Грузін Джугашвілі-Сталін у Расіі. Руская мова (че,ще,ре...) дужа "вострая" для беларускіх вушэй. І занадта ўжо "па-маскоўску" гавораць мінскія тэледыктары. Адсюль-дыскамфорт. У ідэале (а я ўпэўнены,што так і будзе) руская мова на Беларусі будзе "беларуска-рускай" ,падобна як у ЗША няма англійскай класічнай мовы,а ёсць "амерыкана-англійская." Ірландцы(не ўсе!) кажуць:"Ірландская мова-наша нацыянальная мова. Англійская ж-родная". Пустынны жук-скарабей шчаслівейшы за фараона,бо не думае аб бяссмерці. -На калені, брудныя худыя пінгвінчыкі антарктычнага ўзбярэжжа! Я-імператарскі пінгвін! У грамадзянскую вайну былі белагвардзейцы, белапалякі, белачэхі, белафіны... Былі і-белабеларусы. Неяк трывожна і няўпэўнена думаецца, што фараоны біялагічна былі звычайнымі людзьмі. У іх мог балець жывот, зуб, магло часацца пераноссе... "Бізнес-нешта сярэдняе паміж спортам і вайной." Д. Ракфелер. Адзін з сямі мудрацоў антычнасці Біант з Прыены сказаў прыкладна ў 525 годзе да нашай эры: " Большасць - зло." Чалавецтва ( не бальшавікі ! ) усё яшчэ ўдумваецца ў гэтыя словы. У нас, беларусаў, ёсць вельмі істотнае падабенства з амерыканцамі. Яны - янкі, і мы - янкі ( Янка Купала, Янка Маўр, Янка Брыль, Янка Сіпакоў, Янка Лайкоў...) | | Monday, January 10th, 2005 | | 9:16 pm |
Простыя словы \\ Simple words \\ Простые слова
Ачамярэць - стаць горкім як чэмер; надакучыць, абрыдзець Басалыга - тое, што і прайдзісьвет Жадункі - дзіўныя жаданьні, капрызы Канадка - цёплая куртка, звычайна на футры Карынка - чорны дробны вінаград Парцэляваць - падзяліць (дзяліць) на малыя ўчасткі, парцэлы. (Парцэлярны, парцэла, парцэляцыя) Прошча (для aba) - месца (крыніца, камень і пад.), надзеленае, паводле ўяўленьняў вернікаў, надзвычайнай сілай. Рахаваць - рабіць разьлікі, падлікі. Узважваць, прыкідваць, разьлічваць. (Для asolka cf. rechnen - лічыць) Цапфа - тэхн. шып восі, які апіраецца на падшыпнік (ням. Zapfen. Cf. Ута Цапф :)) Шамкі - тое самае, што brazgotka, бомы. Дзіцячыя цацкі, пры ўзмахваньні якой утвараецца бразгат. Шыцік - (проста спадабалася дэфініцыя) Маленькі рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы, зробленым зь пясчынак, кавалачкаў кары, дробных ракавінак. Эдыцыя - навуковае выданьне помнікаў пісьменнасьці, фальклору, твораў клясыкаў літаратуры. | | Wednesday, December 29th, 2004 | | 6:55 pm |
| | Tuesday, December 21st, 2004 | | 7:19 pm |
Зубны боль \\ Toothache \\ Зубная боль
Ёсьць пэўныя праблемы са здароўем, якія падаюцца ня вельмі значнымі (напрыклад, дзюрка ў зубе ці гастрыт), але пастаянна турбуюць чалавека, хоць і ня вельмі моцна (напрыклад, нясільны зубны боль ці непрыемныя адчуваньні ў страўніку), але кумуляцыйны эфэкт ад гэтага болю можа быць больш за боль ад таго, калі вам сякерай адрубяць нагу. Кумуляцыйны эфэкт можа спрацаваць незаўважным чынам: дзякуючы пастаяннаму болю ў страўніку, чалавек, напрыклад, зь вясёлага кумпанейскага хлопца можа пераўтварыцца ў нэндзу і гундоса. Чалавек павінен даваць больш увагі свайму здароўю і самаадчуваньню. Мне здаецца, фізычны стан уплывае на чалавека як асобу больш, чым мы гатовыя прыняць. Адсутнасьць або наяўнасьць болю вызначае любое тваё дзеяньне і нават думкі: ці зможаш ты сёньня пайсьці ў Х альбо не, ці хочаш ты выпіць Х альбо не, ці будзеш ты думаць пра Х альбо пра свой боль? Я падумаў пра гэта, зірнуўшы на вокладку гэтай кнігі на палічцы: Васіль Быкаў "Вазьму твой боль". Ніколі ня думаў пра гэта раней з гэтага ракурсу, але боль - фактычна ёсьць страшэннай вязьніцай для чалавечага цела і розуму. Значыць, забраўшы чыйсьці боль, ты вызваляеш цела і розум чалавека. Даеш яму свабоду. | | Friday, November 26th, 2004 | | 5:44 pm |
Памаранец \\ Orange \\ Апфельсинн
Сяджу на завалінцы, ем горкі памяранчавы фрухт (апэльсын) і тут у паштовую скрынку падае імэйл з Украіны: SUBJ: РАЗВИТИЕ НАВЫКОВ КОУЧИНГА ДЛЯ РУКОВОДИТЕЛЕЙ 1-2 декабря г. Киев, ул. Январского Восстания 13 Целевая аудитория: владельцы бизнеса, директора ведущих компаний и руководители ключевых департаментов Скажыце, гэта нейкі сакрэтны мэсыдж ад украінскіх рэвалюцыянэраў? А яшчэ я нядаўна самога Глобуса бачыў ува сьне з вурдалацкімі чырвонымі вачыма. Ён еў памаранец. Гэта таксама сакрэтны мэсыдж? | | Wednesday, November 17th, 2004 | | 3:37 am |
| | Monday, November 8th, 2004 | | 2:59 pm |
Кома \\ Coma \\ Кома
Алесь Разанаў выйшаў з комы, кажуць нямецкія мэдыкі. А маім знаёмым значна цікавей каматозны стан Ясіра Арафата, чым тое, што беларускі паэт Алесь Разанаў памірае ў Нямеччыне. Людзі, навошта вам гэты лідэр нацыі тэрарыстаў? Лепш пачытайце вершы Разанава. У іх ёсьць нешта, чаго няма ні ў кога іншага на гэтай плянэце, і толькі вы, беларусы, можаце гэта зразумець. | | Tuesday, October 5th, 2004 | | 4:04 am |
Самагубства ў Беларусі \\ Suicide in Belarus \\ Самоубийства в Беларуси Беларусь займае другое месца ў сьвеце па колькасьці самагубстваў. Гэта таму, што мы стабільныя, як музыка ў мэханічнай катрынцы. Нядаўна мая аднакурсьніца Галя скончыла з жыцьцём. Яна і падкінула мне гэтую мэтафару – краіна як катрынка, ад якой вар’яцееш, бо музыка катрынкі зваротная й паўтаральная. Галя жыла ў сярэднім узросьце, сама сабе астабрыдзела й часта думала скончыць з сабою. “Мець сваю асобу – здорава, як мець уласную хату, але нагэтулькі ж абрыдае”, казала яна.
Вечарамі й я адчуваю сябе так, быццам “сьвет жаваў мяне ўсімі зубамі”. Я ляжу ў ваньне, а пачатая плястыкоўка піва плавае ў цёплай вадзе й дакранаецца да мяне лычыкам. Піва цёплае. І вада цёплая, як мая кроў. Усе натуральныя вадкасьці сьвету – малако, кроў, вада, алькаголь – мусяць быць такой тэмпэратуры – каля 40 па Цэльсію, каб крыху ліхаманіла. Усё мусіць плаўна перацякаць адно ў адно – піва ў кроў, кроў у ваду… – Калі тонкім лязом перарэзаць венкі, яны не баляць – разрэз жа такі тонкі, датыкае 2-3 шэрагаў малекул, і кроў вольна плыве ў роднаснай плыні. Ты не пакідаеш сусьвет, а зьліваесься зь ім, стаміўшыся кожную хвілю, як мэгера, як сьцерва, стаяць на абароне межаў свае самасьці, якая, магчыма, ня вартая стаптанага бота. Ева Вежнавец Current Mood: schlaflos | | Wednesday, September 22nd, 2004 | | 8:20 pm |
Ліфт зь дзьвюмя дзьвярыма \\ An elevator with two doors \\ Лифт с двумя дверями
У адным з будынкаў, у якім я працую, ёсьць ліфт зь дзьвюма дзьвярыма - сьпераду і ззаду (а мабыць ззаду і сьпераду). Я ня дужа баюся застраць у ліфце, але мне чамусьці кожнага разу крыху страшна, што дзьверы адчыняцца не з таго боку, і я апынуся перад бэтоннай сьцяной. Гэтая думка заўжды выклікае падсьвядомы страх. Ты не застраў - не! Дзьверы адчыніліся. Але ты стаіш перад каменнай сьцяной. Нягледзячы на страх таксама чамусьці хочацца, каб калісьці гэта сапраўды здарылася. Каб я паспытаў гэтую хвалю страху і безнадзейнасьці, калі перада мной будзе замураваная каменная сьцяна. | | Sunday, September 12th, 2004 | | 2:50 pm |
Прысьніў \\ Had a dream \\ Приснилось
* Прысьніў, што ў Юліі Несьцярэнкі дзень народзінаў, і яна мяне запрасіла з жонкай. * Заходзім. Трохпакаёўка ў Берасьці. * Шмат яе родных, гасьцей. Такая вялікая беларуская бяседа. Я адчуваю сябе няёмка. Як быццам мы тут зусім чужыя. Але Юлія нас з усімі знаёміць. * Усе яе цалуюць, абдымаюць. Я таксама пацалаваў яе ў шчочку. Прыемна! * Селі на канапе. Юля падышла і села паміж мною і жонкай. Вельмі прыемна пагутарылі. Яна пабегла да іншых. * Потым прыйшоў, падсеў на канапу мой калега Ц. Зайздросьціць, што я асабіста знаёмы зь Юляй. Я адказваю: "Ды не, я толькі тады пазнаёміўся, калі інтэрвію зь ёй рабіў пасьля 100-мэтроўкі". <Працягу ня будзе>. | | Tuesday, August 24th, 2004 | | 12:48 pm |
Прысьніў \\ Had a dream \\ Приснилось
* Аб'ява на сьцяне, каля прахадной: "Бясплатны аўтобусны тур у Лёндан для мэдалістаў". Іду ў аддзел кадраў, падпісваю паперкі. * З жонкай пакуем заплечнікі. * Экскурсаводка – маладая дзяўчына з нашага аддзелу кадраў, якая ўводзіла мяне "ў курс" у мой першы дзень * Па дарозе да Лёндану гуляем у карты. Як адно імгненьне - і мы ў Брытаніі. * Спыняемся ў нейкім прыгарадзе. Рака. Ці то Аршыца. Ці то Дняпро. Для Аршыцы занадта шырокая, для Дняпра – занадта маленькая. Думка: "Але дакладна ня Thames". * Пераходзім на другі бераг. Кладка як у Воршы – старая, з дошак, гойдаецца пад нагамі. * Вось і стары будынак касьцёлу * Заходзім унутр. Унутры – рыхтык Фарны касьцёлу ў Менску да рэстаўрацыі – старыя спартыўныя залі, вільгаць і зьнішчаныя іконы. Спортзаля на костках Хрыста. * Тоўсты стары Індус, карычнева-чорны, з абвіслымі шчокамі, сядзіць на маце, есьці нейкую індускую "манную кашу" са спэцыямі. Тоўсты пальцы зь пярсьцёнкамі. Жонка-індуска ўносіць талерку. Мы рассажваемся на матах у гэтай спортзалі. * Раптам – цемра. Цемра. І промні пражэктараў, як у бэрлінскай дыскатэцы. Гучная-гучная музыка, тэхно. І голас з дынамікаў, з індускім акцэнтам: "Дыс ыс комэрршл пррэзэнтэйшн. Уі пррэзэнт аўа прродакт". Усе агні папераменна мільгаюць. Мільганьне-мільгаценьне-мільганьне. * Замест тэхно – сублімацыйная, гіпнатычная індуская музыка. Усе пражэктары – на мяне. Усе глядзяць на мяне. Кружыцца галава, нейкі транс. * Стоп! Стоп! Стоп! Баюся, што ня спыняць. Але дзяўчына з аддзелу кадраў дае каманду індусу – спыні. Запалілі сьвятло. Я кажу (ўсім і нікому), што пачакаю ў аўтобусе. Мы выходзім з залі, ні на кога ня гледзячы. * Моўчкі – праз мост. Кружыцца галава. "Ад вышыні й ад пражэктараў", думаю. * Замест аўтобуса – мэтро. З Лёндану да Менску. * На эскалятары едзем Underground. Дарогу ня памятаю. "Гэта індускі гіпноз", кажа жонка. * Выходзім на станцыі мэтро Ракаўская (Спартыўная). * У мэтро сустракаю сябра А., які едзе ў Ракаў. Угаворваю пайсьці з намі пехатой. * Выходзім вонкі з Ракаўскай. Замест Лядовага палацу – як раней, толькі "Дюймовочка" і "Спорт-турызм". * На другім баку ні кінатэатру "Аўрора", ні Лядовага палацу – пекны парк. Тая вялізная лужына, дзе мы лавілі трытонаў – цяпер прыгожая запруда з кубышкамі і з лотусамі. * Ідзем праз Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Маўра. Замест старых хрушчовак – прыгожы парк. Лябірынты з маленькіх сажалак – як ф'ёрды ў Нарвэгіі. Зеляная кароткая пастрыжаная трава, фантаны, кветкі, сьвежае паветра... * Прачынаюся. Current Mood: quixotic | | Monday, August 23rd, 2004 | | 2:25 am |
| | Wednesday, July 7th, 2004 | | 6:45 pm |
Мова і сям'я \\ Language and Family \\ Язык и семья "У тым, што цалкам зрусыфікаваная Беларусь ня будзе мець гістарычнай пэрспэктывы, я з вамі, спадар -----, абсалютна згодны. І гэта разумее ўсё больш нашых суайчыньнікаў. Нягледзячы на розныя перашкоды, мне даводзіцца часта сустракацца з маімі чытачамі, асабліва з моладзьдзю, і ведаеце, якія пытаньні я атрымліваю найчасьцей? Як пачаць гаварыць па-беларуску? Як выхаваць дзіця беларусам? Як пераадолець псыхалягічны бар’ер і загаварыць па-беларуску ў незнаёмым асяродзьдзі? Кожны з нас можа супрацьстаяць русыфікацыі, стварыўшы Беларусь у сям’і, сяброўскім коле, на працоўным месцы." -- піша мой любімы У.А.Я згодны зь ім, але вось менавіта гэта "Беларусь у сям'і" і ёсьць для мяне праблемным, хвалюючым і кантравэрсійным пытаньнем. Хто мяне знае, той зразумее. Current Mood: pessimistic | | Friday, June 11th, 2004 | | 9:15 pm |
| | Monday, May 31st, 2004 | | 10:59 pm |
| | Tuesday, May 11th, 2004 | | 9:09 pm |
Павага да прыватнасьці \\ Respect for Privacy \\ Уважение к приватности
Нягледзячы на тое, што я вырас у БССР, я маю аднекуль вельмі моцнае адчуваньне свайго і чужога. Я не пераношу, калі нехта корпаецца ў маіх рэчах або паперах. Ненавіджу гэта. А сам ніколі ня буду гартаць чужыя паперы ці лісты. Я памятаю, як я жахліва злаваўся, калі ў суботу мама прыбірала ў кватэры і заадно "прыводзіла ў парадак" паперкі на маім стале. Настрой псаваўся на ўвесь дзень. Сёньня гаспадар, у якога мы здымаем кватэру, зайшоў да нас, прынёс капы для крэслаў, азіраўся навокал, як распранаў. У мяне адразу сапсаваўся настрой, як ён сышоў. Я спачатку нават не зразумеў чаму, а потым дацеміў, правёўшы невялічкі самааналіз. Мой дом - мая фартэца, кажуць ангельцы. Каб ён быў сапраўднай фартэцай, трэба быць багатым і купляць сабе крэпасьць (для пачатку купіць кватэру, потым катэтдж за горадам, падалей ад чужых вачэй). Грошы забясьпечаць прыватнасьць на тым узроўні, якім я хачу. Гэта датычыць ня толькі жытлёвай прасторы, але і кантактаў. Калі маеш шмат грошай - можаш сам фармаваць кола людзей, зь якімі трымаеш кантакт. Ня трэба сустракацца зь людзьмі, якія табе не прыемныя. Зарабляйма грошы. |
[ << Previous 20 ]
|